Дзве пухаўчанкі пераадолелі стогадовы ўзрост
Сярод пухаўчан стогадовы ўзрост на сённяшні дзень пераадолены дзвюма жанчынамі. Як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Пухавіцкага райвыканкама, 100-гадовы юбілей у гэтым годзе сустрэла Вольга Аляксандраўна Шахоцька, жыхарка вёскі Падліпкі Дукорскага сельскага Савета. А вось самай старэйшай пухаўчанцы ў жніўні споўнілася 108 гадоў. Ёй з’яўляецца Таццяна Антонаўна Тамашэвіч, якая пражывае ў вёсцы Такарня Голацкага сельскага Савета.
Яўгенія ФІЛІПАВА.