Футбалісты «Алімпіка» сталі пераможцамі чэмпіянату раёна па футболе

 

Восень для гульцоў футбольнай каманды “Алімпік” — сапраўды залатая: футбалісты сталі пераможцамі чэмпіянату раёна па футболе.

— Каб стаць лепшымі, трэба было прыкласці нямала намаганняў і добра працаваць як у спартыўнай зале, так і на стадыёне, — гаворыць кіраўнік каманды Раман Рагавенка. — Усе футбалісты паказвалі на працягу сезона добрую гульню. Лідарамі каманды былі Антон Радзюк, Антон Петрушэня, Максім Гумінскі, Міхаіл Кастэнка, Мікалай Івашкін.

Вельмі дапамагалі нам сваёй падтрымкай балельшчыкі. Прыемна, што яны ў нас ёсць і сочаць за жыццём каманды, у тым ліку і ў сацыяльных сетках.

Былі і цяжкасці на працягу чэмпіянату. Вялікай непрыемнасцю стала часовая страта па прычыне траўмы нашага гульца Дзмітрыя Куняўскага, якую ён атрымаў у матчы чэмпіянату Беларусі. Аднак каманда сабралася і працягвала паказваць нядрэнны футбол.

Кіраўнік каманды Раман Рагавенка

Ёсць у нас праблема з фінансаваннем, з-за чаго мы з’яўляемся адзінай камандай у раёне, якая пакуль не мае сваёй асабістай формы. Аднак і гэта не перашкодзіла нам стаць лідарамі.

Мы і надалей плануем працягваць трэніроўкі, гуляць у футбол і паказваць найлепшыя вынікі.

Таццяна ШАШОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *