Футбалісты ФК “Дынама-Мінск” сустрэліся з вучнямі Азярычынскай школы

Сапраўднае свята падаравалі вучням ДУА  “Азярычынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа” футбалісты ФК “Дынама-Мінск” Максім Швяцоў і Максім Плотнікаў, якія завіталі ў гэтую навучальную ўстанову.  Гэта сустрэча аказалася не менш цікавай  і для настаўнікаў, і для аднавяскоўцаў.

Юныя спартсмены  школы сустракалі гасцей у спартыўнай форме сіняга колеру з лагатыпам  “Дынама”  і надпісам  “Дынама-Азярычына”.

Афіцыйная частка прайшла ў спартыўнай зале школы.  Дынамаўцам было зададзена  шмат  пытанняў. Вучань  школы  Сяргей Качын, які задаў самае цікавае, на погляд гасцей, пытанне, атрымаў галоўны прыз — футбольны мяч з іх аўтографамі. Астатнія вучні  атрымалі ў падарунак ад футбольнага клуба спартыўную форму і мячы.

А далей было самае цікавае:  гульня ў футбол на школьным стадыёне. Прафесіяналы-футбалісты набралі сабе каманды з вучняў. У кожнай камандзе, акрамя хлопчыкаў, гулялі і дзяўчынкі, а адным з галкіпераў стаў бацька шасцікласніка — заядлы футбаліст і балельшчык Павел Качын. З лікам 2:0 перамагла каманда  футбаліста Максіма Плотнікава.

І ў заключэнні— сумесны фотаздымак на памяць. Прыемныя ўспаміны ад гэтай захапляльнай сустрэчы застануцца  ва ўсіх удзельнікаў на доўгі час.

Людміла  БЯЛЕВІЧ,

дырэктар Азярычынскага НПК дзіцячы сад-базавая школа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *