Гаспадаркі раёна завяршаюць здачу зерня дзяржаве


Сельгасарганізацыям
раёна неабходна здаць дзяржаве 10 тысяч 760 тон зерня, з іх 7980 тон пшаніцы і 2780 тон жыта.

Самы важкі ўклад у выкананне дзяржзаказу ўнясе  ААТ «Агра-Абярэг» — 1740 тон. Больш за тысячу тон зерня здадуць  СУП «Дукора-Агра», ААТ «Зазерка», «Голацк», сельгасфіліял «Дрычын». Адкрытае акцыянернае таварыства «Пухавіцкі райаграсэрвіс» ужо выканала дзяржзаказ: здадзена 347 тон пшаніцы і 209 тон жыта. Гэта 124 працэнты да плана.   ПСУ «Рудзенскае» адправіла ў засекі дзяржавы 713 тон пшаніцы, што складае 106 працэнтаў.  На 100 працэнтаў выканалі дзяржзаказ у СУП «Дукора-Агра»: тут прадалі  1302 тоны  пшаніцы.

— Справіліся са сваім заданнем хлебаробы  ААТ «Голацк», «Вецярэвічы» і «Зазерка», — расказала галоўны спецыяліст аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аксана Клеўка.

Усяго на 31 ліпеня сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі раёна адпраўлена дзяржаве   больш за 8,5 тысячы тон зерня.

Анастасія   ПЛЯТНЁВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *