Год  2019: людзі, падзеі, факты

 

Для кожнага з нас  2019 год напэўна, быў асаблівым: хтосьці стварыў сям’ю, у кагосьці яна стала большай на аднаго цудоўнага маленькага чалавечка (а, можа, і на двух!)… Нехта выйграў у доўгачаканым спаборніцтве, а нехта выцягнуў шчаслівы латарэйны квіток… Мы заканчвалі школы, паступалі ва ўніверсітэты або каледжы, перажывалі хваляванні першых працоўных дзён, падарожнічалі, адзначалі наваселлі…

Па традыцыі прапануем успомніць толькі самае добрае, самае значнае з таго, што адбылося ў нашым раёне ў 2019 годзе. 

— Пухавіцкаму раёну  споўнілася   95 гадоў. Наш раён — адзін з  буйнейшых у Мінскай  вобласці.

 

— Адбыліся  парламенцкія  выбары. Ад  Пухавіцкага раёна  дэпутатам   Палаты  прадстаўнікоў Нацыянальнага  сходу  Рэспублікі  Беларусь  сёмага   склікання   абраны    Алег  Белаконеў,   у  Савет   Рэспублікі — Валерый Гайдукевіч.

 

— У кастрычніку ў краіне праходзіў перапіс насельніцтва. У раёне працавала 94 перапісчыкі,  было створана шэсць стацыянарных участкаў, у  сельскіх населеных пунктах працавалі перасоўныя ўчасткі. Пухавіччане актыўна прымалі ўдзел у  гэтай  акцыі.

 

— ААТ “Завод  горнага  воску”  стала  пераможцам рэспубліканскага конкурса “Лепшы будаўнічы прадукт года-2019” за  прадукт   “Змазкі   антыадгезійныя “Бетол-01”.

 

— ААТ “Рудзенск” пачало адгружаць сваю прадукцыю — святлатэхніку для  аўтамабіляў МАЗ  — у Арабскую Рэспубліку Егіпет.

 

— Да 75-годдзя вызвалення  Беларусі  рэалізаваны маштабны праект па стварэнні Алеі вайсковай Славы.  Такім чынам, яшчэ адно знакавае месца з’явілася ў нашым горадзе. Агульнымі намаганнямі была ўвасоблена ў жыццё першапачатковая ідэя аб увекавечанні памяці аб героях   214-й  паветрана-дэсантнай  брыгады 4-га  паветрана-дэсантнага корпуса, якія ўступілі ў сутычку з ворагам літаральна ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны.  Тут жа, на Алеі Славы, наведвальнікі мемарыяла змогуць успомніць і ўсе другія воінскія часці, якія дыслацыраваліся на Пухавіччыне.

 

— В главном конкурсе компании «Август» «Лучшие идеи, проекты, решения» в номинации «Лучшее решение 2019 года» победил проект «Строительство газовой котельной на заводе «Август-Бел», созданный в соавторстве главным инженером Александром Ницевичем, главным технологом Снежаной Ницевич, главным энергетиком Сергеем  Белобровиком,   ведущим инженером  по  охране окружающей  среды Викторией  Марковой.

Лауреатом этого конкурса в номинации «Профессионал 2019 года» стала руководитель группы правовой работы Александра Хаховская.

 

— 90 гадоў з дня заснавання адзначыў калектыў ААТ “Пухавіцкі доследна-эксперыментальны  завод”.  У далёкім  1929  годзе Пухавіцкі прамкамбінат «Прагрэс»  (такую назву насіў завод) займаўся памолам   збожжа,  выконваў  кавальскія  работы для насельніцтва.

Сёння гэта прадпрыемства дынамічна развіваецца. Асноўнымі спажыўцамі прадукцыі з’яўляюцца УП «Мінскметрабуд», АТ «Маскоўскі метрабуд» і іншыя кампаніі Расійскай Федэрацыі.

 

— 2019 год пухавіччане запомняць як год, калі пачала рэалізоўвацца наша даўняя мара аб будаўніцтве басейна. — — Месца для новага спартыўнага аб’екта абрана  дастаткова  ўдала:  дабрацца  да басейна, які размесціцца ў Мар’інай Горцы каля мікрараёна Новая  Зара,  можна будзе на гарадскім аўтобусе.

Будаўніцтва басейна не спыняецца і ў пераднавагоднія дні. Будзем чакаць, што ў новым годзе мы зможам ажыццявіць і першы заплыў.

 

— У мінулым годзе нулявы цыкл пераадолелі будаўнікі заводаў «Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі».  Такога маштабу будаўніцтва Пухавіччына не бачыла: на 160 гектарах каля пасёлка Дружны зараз актыўна будуецца 14 аб’ектаў БНБК, уключаных у інвестыцыйны праект «Арганізацыя высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыклу на  2016-2032  гады». На заводах  будзе арганізавана  глыбокая  пера-працоўка збожжа па сучасных метадах біятэхналогіі  з  атрыманнем амінакіслот для вытворчасці высокапрадукцыйных, высокатэхналагічных, збалансаваных кармоў і кармавых дабавак.

 

— “Пухавіцкія навіны” прызнаны адной з лепшых рэгіянальных газет рэспублікі. Па выніках ХV Нацыянальнага конкурса друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая Ліцера” газета “Пухавіцкія навіны”  стала  пераможцай  у  намінацыі “Лепшыя  матэрыялы  сацыяльна-эканамічнай тэматыкі”.

 

— Філіял “Аўтамабільны парк №19” ААТ “Мінаблаўтатранс” выйшаў на лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці па ўсіх напрамках дзейнасці. Асаблівую ўвагу на прадпрыемстве ўдзяляюць развіццю грузавых  перавозак,   рабоце  на турыстычным   накірунку.   На працягу года  аўтапарк  папоўніў  лінейку турыстычных аўтобусаў  і грузавых аўтамашын.

 

— У 2019 годзе выкананы дастаткова вялікі аб’ём работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі мікрараёна Крыніца і іншых  вуліц  горада  Мар’іна  Горка. Заасфальтавана  вуліца Кастрычніцкая, а таксама вуліца Новая Зара.

— У пасёлку Дружны ў 2019 годзе былі выкананы работы  па добраўпарадкаванні двароў, рамонце дамоў. Важнай падзеяй стала і рэканструкцыя водазабора, якая дазволіла паменшыць утрыманне жалеза ў вадзе. Гэта праблема на працягу многіх гадоў  хвалявала  жыхароў  рэгіёна.

 

— У 2019 годзе  ў раёне здадзена каля 40 тысяч квадратных метраў жылля з улікам індывідуальнага будаўніцтва. Найбольш буйнымі аб’ектамі сталі шматкватэрныя дамы ў пасёлку Дружны. Адзін з іх пабудаваны за кошт кітайскіх інвестыцый. Другі дом (вул. Чэпіка, 2а) пабудаваны па Указе Прэзідэнта № 240. Навасёламі стануць пухавіччане, якія стаяць на ўліку на паляпшэнне   жыллёвых  умоў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *