Ігар Кузміч: “Бяру ад жыцця ўсё самае цікавае…”

Калекцыя перамог з розных конкурсаў і спаборніцтваў у начальніка змены філіяла “ТЭЦ-5” РУП “Мінскэнерга” Ігара Кузміча дастаткова багатая: малады чалавек не раз перамагаў у складзе добраахвотнай пажарнай дружыны прадпрыемства, двойчы станавіўся пераможцам абласных спаборніцтваў па більярдзе сярод прадпрыемстваў энергетыкі, не раз удзельнічаў у Мінскім паўмарафоне. Яшчэ Ігар добра спявае і танцуе, таму і сцэнічныя падмосткі таксама прысутнічаюць у жыцці, якое сумным ніяк не назавеш.

А нядаўна яно набыло самы, пэўна, галоўны сэнс: у сям’і маладых энергетыкаў нарадзіўся сынок Раман. Клопатаў, вядома, дабавілася. Аднак яны самыя прыемныя: такі цуд назіраць, як расце дзіцятка! Пройдзе час, і бацька навучыць яго таму, што ўмее і любіць рабіць сам: заахвоціць падарожжамі, паходамі, возьме з сабой на рыбалку, на возера, у лес…

— Мы не прывыклі сядзець у чатырох сценах, — кажа Ігар. — Пакуль маладыя, трэба жыць па максімуму актыўна, браць ад жыцця ўсё самае цікавае…

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *