Камунальнікі займаюцца добраўпарадкаваннем помнікаў і мемарыялаў

Уборка тэрыторый, афарбоўка, укладка тратуарнай пліткі — гэтыя і другія віды  работ  ужо  не  першы тыдзень  выконваюць  работнікі  камунальнага  прадпрыемства «Жылцепласэрвіс». Яны  выкарыстоўваюць  пагодлівыя дні для таго, каб пасля зімы навесці парадак на памятных мемарыялах воінам-вызваліцелям, на брацкіх магілах, месцах пахаванняў  партызан і мірных жыхароў, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

— У гэты юбілейны  год  да  добраўпарадкавання   помнікаў   і  мемарыялаў,  устаноўленых   у знак  перамогі   над   нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў  Вялікай Айчыннай вайне, асаблівы падыход, — кажа намеснік генеральнага дырэктара УП «Жылцепласэрвіс» КГ Ірына Зянько. — На балансе нашага прадпрыемства  знаходзіцца    некалькі ваенных помнікаў.  На іх вядуцца работы па бягучым рамонце і навядзенні парадку на тэрыторыі.  Так, каля абеліска Славы на прывакзальнай плошчы ў Мар’інай Горцы мы зрабілі ўмацаванне прыступак, паклалі плітку.  Плануем выканаць і касметычны рамонт стэлы.  Афарбаваць плануем таксама мемарыял у Новай Зары, помнік Токараву, помнік у пасёлку Праўдзінскі.

На месцах пахаванняў камунальнікі таксама пачалі працаваць: афарбоўваюць металічныя канструкцыі, праводзяць уборку. Работнікі прадпрыемства пабывалі ўжо на Паповай горцы, у Балачанцы.

Акрамя таго, прадпрыемства дапамагае па заяўках і сельвыканкамам у выкананні некаторых відаў работ па добраўпарадкаванні.  Нядаўна, напрыклад, пачалі работы па ўкладцы пліткі да помніка ў Блоні.

Усё гэта робіцца дзеля таго, каб Пухавіччына дастойна сустрэла юбілейны Дзень Перамогі.

Алена  ІВАНОВА.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *