Лепшыя школьнікі Пухавіччыны атрымалі пашпарты

Вучаніцы Мар’інагорскай СШ №2 Паліне Варанько пашпарт уручыў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч

На гэтым тыдні праходзіла рэспубліканская акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі”: лепшыя школьнікі атрымалі пашпарты з рук кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх дзеячаў.

Вучаніцы Мар’інагорскай СШ №2 Паліне Варанько пашпарт уручыў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч.

Пухаўчанкі Дзіяна Калькіна і Любоў Цехановіч атрымалі галоўны дакумент на ўрачыстым мерапрыемстве ў Маладзечне. Пашпарты дзяўчатам уручыў губернатар Мінскай вобласці Анатоль Ісачанка.

Сёння ў раённым цэнтры культуры адбыўся раённы этап рэспубліканскай акцыі. Пашпарты і кнігі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь” атрымалі дзевяць школьнікаў. Іх павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарнышова, начальнік аддзялення  па грамадзянстве і міграцыі РАУС Алена Сугак і старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Сабалеўская. Пасля адбыўся святочны канцэрт ад выхаванцаў гурткоў ЦТДЗіМ “Світанак”. Больш фотаздымкаў — у нашых групах у сацыяльных сетках. Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ.  

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *