Лясніцтвы Пухавіцкага раёна пачалі збор бярозавага соку

Ляснік Сінчанскага лясніцтва Андрэй Кулеш.

Вось і пачаўся перыяд вясны, якого заўсёды з нецярпеннем чакаюць многія людзі — час бярозавіку.

— Запланавана  сабраць  200  тон гэтага каштоўнага дарунка прыроды, — адзначае  намеснік дырэктара Пухавіцкага лясгаса па ідэалагічнай рабоце  Вольга  Камароўская. — Па нашых разліках каля 30 тон бярозавага соку спатрэбіцца для рэалізацыі насельніцтву, астатняе будзе адпраўлена на прадпрыемствы рэспублікі,  якія  займаюцца  перапрацоўкай і кансерваваннем.

У нарыхтоўцы карыснага напою прымаюць удзел усе лясніцтвы раёна, таму  грамадзяне для  набыцця  соку  могуць звяртацца ў любое з іх.

Кошт для насельніцтва пры набыцці бярозавага соку ў лясніцтвах складае 30 капеек за літр. У Амяльнянскім лясніцтве можна таксама набыць бярозавік у 10-літровых пластыкавых каністрах, якія набыты лясгасам з мэтай больш зручнай для людзей рэалізацыі соку.

Служба лясной аховы нагадвае, што самавольна займацца зборам бярозавага соку без спецыяльнага дазволу органаў лясной гаспадаркі грамадзяне не маюць права, інакш у адпаведнасці з Кодэксам аб адміністратыўных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь парушальнікам пагражае штраф да 20 базавых велічынь. Індывідуальны прадпрымальнік можа заплаціць штраф да 100 базавых велічынь, а памеры штрафа для юрыдычнай асобы могуць дасягаць 500 базавых велічынь.

Андрэй  ГЕОРГІЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *