Маладое папаўненне в/ч 89417 з нецярпеннем чакае першага прыжка

Рыгор Маладзянаў і Вадзім Красікаў.

Радавы Вадзім Красікаў з Магілёва ўпершыню адзначае 23 лютага ў статусе абаронца Айчыны. Малады чалавек служыць у арміі толькі тры месяцы, але за гэты час набыў шмат карысных ведаў і навыкаў.
— Цікава праходзяць заняткі па стральбе, па баявой і паветрана-дэсантнай падрыхтоўцы, — гаворыць Вадзім. — Асноўны і запасны парашуты важаць каля шаснаццаці кілаграмаў. Спачатку было цяжка, цяпер гэтай вагі быццам не заўважаю.
Вадзім і яго таварышы ўжо падрыхтавалі парашуты і з нецярпеннем чакаюць першага прыжка.
Пераадолець страх і невядомасць, якія, безумоўна, прысутнічаюць ва ўсіх маладых салдат, ім дапамагаюць афіцэры і старэйшыя таварышы. Камандзір аддзялення Рыгор Маладзянаў, які служыць у в/ч 89417 больш за год, стараецца падбадзёрыць байцоў: правільны настрой не менш важны складальнік паспяховага скачка.
Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *