«Маладзечна-2021»: У межах фестывалю пройдзе завяршальны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні
Юбілейны XX Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021» будзе праходзіць з 11 па 12 чэрвеня на базе Летняга амфітэатра, Палаца культуры і іншых устаноў горада і раёна.
У межах фестывалю пройдзе завяршальны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
11 чэрвеня ў Летнім амфітэатры пройдзе ўрачыстае адкрыццё фестывалю. У яго праграме прэм’ера канцэрта «Талака», прысвечанага творчасці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча і генія беларускай песні Ігара Паліводы, у выкананні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Пачатак у 21.30.
12 чэрвеня ў 21.30 у Летнім амфітэатры пачнецца канцэрт-закрыццё. Юбілейная канцэртная праграма «Маладзечна — насустрач шлягерам» пройдзе з удзелам зорак беларускай эстрады, пераможцаў конкурсу маладых выканаўцаў розных гадоў.
Дадаткова 13 чэрвеня у 18.00 у Палацы культуры горада Мала-дзечна пачнецца канцэрт Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры».
Па інфармацыі інтэрнэт-рэсурсаў.