Мужчынскую палову свайго калектыву павіншавалі і актывісты першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Белаграпрамбанк” у горадзе Мар’іна Горка
Аб тым, што яно існуе, памятаюць у калектыве ААТ “Белаграпрамбанк” у горадзе Мар’іна Горка.
У першую суботу лістапада ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень мужчын. З гэтым святам мужчынскую палову свайго калектыву павіншавалі і актывісты першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Белаграпрамбанк” у горадзе Мар’іна Горка. Яны арганізавалі невялікае, але вельмі шчырае святочнае мерапрыемства, на якім мужчыны ў падарунак атрымалі посуд для прыгатавання юшкі і пачастункі. Галоўнае пажаданне жанчын калектыву — каб іх калегі-мужчыны былі надзейнай апорай у іх агульнай працы.
Цікавыя факты пра мужчын
У свеце больш мужчын, чым жанчын: суадносіны палоў складаюць 1,018.
Існуе генетычнае адрозненне паміж мужчынамі і жанчынамі. Чалавечы геном змяшчае 20 тысяч (або трохі больш) генаў. З іх ад 13 да 27 генаў ёсць толькі ў мужчын і адсутнічаюць у жанчын.
Мужчынская скура прыкладна на 25 працэнтаў таў-сцейшая, чым жаночая. Гэта абумоўлена дзеяннем тэстастэрону.
Жанчыны больш уважлівыя да дэталяў, мужчыны лепш рэагуюць на пагрозы. Як лічаць навукоўцы, такое адрозненне з’явілася ў ходзе эвалюцыі.
Мужчынам лягчэй сагрэцца. Маса цела ў іх больш, таму тэмпература цела ў стане спакою крыху ніжэй, чым у жанчын, а, значыць, яны не так лёгка мерзнуць.
Наталля ПАРХОМЧЫК.
:))
Борщ варить..
Рейтинг комментария:
0
0