Мужчынскую палову свайго калектыву павіншавалі і актывісты першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Белаграпрамбанк” у горадзе Мар’іна Горка

Аб тым, што яно існуе, памятаюць у калектыве ААТ “Белаграпрамбанк” у горадзе Мар’іна Горка.

У першую суботу лістапада ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень мужчын. З гэтым святам мужчынскую палову свайго калектыву павіншавалі і актывісты першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Белаграпрамбанк” у горадзе Мар’іна Горка. Яны арганізавалі невялікае, але вельмі шчырае святочнае мерапрыемства, на якім мужчыны ў падарунак атрымалі посуд для прыгатавання юшкі і пачастункі. Галоўнае пажаданне жанчын калектыву — каб іх калегі-мужчыны былі  надзейнай апорай у іх агульнай працы.

Цікавыя факты пра мужчын

У свеце больш мужчын, чым жанчын: суадносіны палоў складаюць 1,018.

Існуе генетычнае адрозненне паміж мужчынамі і жанчынамі. Чалавечы геном змяшчае 20 тысяч (або трохі больш) генаў. З іх  ад 13 да 27 генаў ёсць толькі ў мужчын і адсутнічаюць у жанчын.

Мужчынская скура прыкладна на 25 працэнтаў таў-сцейшая, чым жаночая. Гэта абумоўлена дзеяннем тэстастэрону.

Жанчыны больш уважлівыя да дэталяў, мужчыны лепш рэагуюць на пагрозы. Як лічаць навукоўцы, такое адрозненне з’явілася ў ходзе эвалюцыі.

Мужчынам  лягчэй сагрэцца. Маса цела ў іх  больш, таму тэмпература цела ў стане спакою крыху ніжэй, чым у жанчын, а, значыць, яны не так лёгка мерзнуць.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

Мужчынскую палову свайго калектыву павіншавалі і актывісты першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Белаграпрамбанк” у горадзе Мар’іна Горка: 1 комментарий

  • 16.11.2021 в 19:58
    Permalink

    :))
    Борщ варить..

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий для Ulad Отменить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *