На месцы зруйнаванага ў мінулым стагоддзі храма усталявалі Паклонны крыж 

У гэтым  годзе  спаўняецца 800 гадоў  з дня нараджэння святога благавернага князя Аляксандра Неўскага, у гонар якога ў 19 стагоддзі быў асвечаны храм, што знаходзіўся на гары каля пасёлка Мар’іна. Дарэчы, гэта месца з’яўлення  цудатворнай іконы Божай Маці Мар’інагорскай. У храме яна і знаходзілася  да 1939 года.

На шчасце, ікону ўдалося зберагчы… І зараз у Мар’інай Горцы месцам яе знаходжання зноў стаў храм, асвечаны ў гонар святога благавернага князя Аляксандра Неўскага.  Адна з важных місій і служыцеляў, і прыхаджан храма — захаванне духоўнай памяці. Менавіта ім належыць  ідэя ўзвесці на  месцы зруйнаванага храма паклонны крыж, каб падкрэсліць, што  нават  калі  знікаюць сцены, асаблівы дух, створаны малітвамі  вернікаў, усё роўна   застаецца: яго знішчыць немагчыма.

На крыжы змешчаны дзве іконы:  Божай Маці Мар’інагорскай  і святога благавернага князя Аляксандра Неўскага. Побач  усталявана мемарыяльная дошка, на якой напамін аб тым, што на гэтым месцы некалі знаходзіўся храм…

Чын асвячэння крыжа адбыўся 27 чэрвеня. І гэта яшчэ адна дата, якая ўвойдзе ў гісторыю горада.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *