На Пухавіччыне пачалося будаўніцтва новага буйнога аграпрамысловага комплексу

Чырвоная дарожка ў чыстым полі … Незвычайна, нечакана і вельмі экзатычна, бо  напрыканцы яе відаць чырвоныя расцяжкі з кітайскімі іерогліфамі.

З гэтай чырвонай дарожкі пачынаецца гісторыя будаўніцтва на Пухавіччыне новага буйнога аграпрамысловага комплексу.  Указ аб будаўніцтве падпісаны Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка.  Згодна з дакументам, на плошчы каля 160 гектараў плануецца пабудаваць заводы па вытворчасці лізіну, трэаніну, трыптафану і камбікармоў, а таксама комплекс збожжасховішчаў, навукова-даследчую лабараторыю і іншыя аб’екты.

Фінансаванне інвестыцыйнага праекта будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя», а таксама за крэдытныя  грашовыя сродкі.

Генеральным падрадчыкам выступіць будаўнічая і інжынерная кампанія CITIC Construction, якая ўваходзіць у склад адной з найбуйнейшых дзяржаўных інвестыцыйных карпарацый Кітая CITIC Group.  Менавіта гэта кампанія будавала ў Беларусі новы завод «БелДжы», рэканструіравала Аршанскі  льнокамбінат.

Вось зараз мне абсалютна зразумела, чаму ўрачыстая цырымонія пачатку будаўнічых работ прайшла пад знакам чырвонага колеру: ён у жыхароў Кітая лічыцца сімвалам росквіту і шчасця.  А яшчэ гэта асноўны колер для урачыстасцяў.

— Рэалізацыя праекта мае вялікае значэнне як для развіцця сельскай гаспадаркі, так і для ўмацавання адносін паміж кра-інамі, — сказаў дырэктар БНБК Данііл  Урыцкі. — Будучая вытворчасць — гэта яшчэ і новыя працоўныя месцы для жыхароў раёна і вобласці.

Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Андрэй Крэмень таксама падкрэсліў значнасць праекта і пажадаў рэалізатарам паспяховага яго ажыццяўлення.  А яшчэ Андрэй Мікалаевіч уручыў дырэктару БНБК і прадстаўніку генпадраднай будаўнічай кампаніі дазвол райвыканкама на правядзенне падрыхтоўчых будаўнічых работ. Прадстаўнікі падраднай арганізацыі паабяцалі працаваць адказна і якасна.

Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Крэмень і прадстаўнік БНБК Надзея Каткавец  адкрылі  план будучага аб’екта.  Затым усе, хто сабраўся на ўрачыстае мерапрыемства, узялі ў рукі рыдлёўкі і прынялі ўдзел у сімвалічным пачатку будаўніцтва.

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *