На святочную лінейку завітаў… белы мядзведзь
У гэтым годзе Дзень ведаў у Азярычынскай школе прайшоў своеасабліва. На святочную лінейку да вучняў, бацькоў, настаўнікаў і гасцей завітаў незвычайны госць — адзіны на прасторах Еўропы чатырохмятровы белы мядзведзь, каб усіх павіншаваць з пачаткам новага навучальнага 2019/2020 года. Усе прысутныя былі прыемна здзіўлены і знаходзіліся пад вялікім уражаннем. Пасля святочнай лінейкі быў зроблены фотаздымак на памяць. Гэты дзень стаў запамінальным не толькі для першакласнікаў, але і ўсіх прысутных.
Людміла Бялевіч.