Народны сямейны ансамбль “Жывіца” адзначае юбілей
Адзін з самых яскравых творчых калектываў нашага раёна — народны сямейны ансамбль “Жывіца” Борскага сельскага Дома культуры — адзначае свой 25-гадовы юбілей
Пачалося ўсё з таго, што ў Борскім сельскім Доме культуры намаганнямі Таццяны Мазанік быў створаны фальклорны калектыў, які з цягам часу ператварыўся ў народны сямейны ансамбль «Жывіца». Ужо шмат гадоў ён жыве і працуе пад дэвізам «Жыццё як творчасць, творчасць як жыццё». У рэпертуары калектыву абрады, танцы, аўтэнтычныя беларускія, рускія, украінскія, цыганскія і іспанскія песні. З імі артысты-аматары выступалі ў многіх беларускіх гарадах, а таксама ў Таліне, Санкт-Пецярбургу, Маскве.
Наталля ВАСІЛЬЕВА.