Наш горад: вядуцца дарожна-будаўнічыя работы на вуліцы Чапаева і ў Новай Зары

Добраўпарадкаванне вуліц і дарог  горада — працэс пастаянны, таму што неабходнасць удасканалення гарадской інфраструктуры заўсёды актуальная.

У гэтым годзе ўжо было праведзена добраўпарадкаванне вуліцы Луначарскага каля раённай бальніцы. Работнікі УП “Жылцепласэрвіс” КГ уладкавалі там паркоўку для аўтамабіляў, “кішэні” для прыпынку гарадскіх аўтобусаў, а таксама адрамантавалі праезжую частку і зрабілі пешаходную дарожку.

Цяпер дарожна-будаўнічыя работы вядуцца на вуліцы Чапаева (мікрараён Крыніца) і ў Новай Зары.

Новая Зара.

На вуліцы Чапаева работнікі УП “Жылцепласэрвіс” КГ ужо паклалі дарожны борт уздоўж левага боку праезжай часткі (на выезд з горада) і вядуць укладку борта па правым. Справа таксама плануецца будаўніцтва трохметровай “кішэні-стаянкі” для аўтамабіляў і спускаў да гандлёвых аб’ектаў. Там жа з’явіцца вузкая пешаходная дарожка.

Праезжая частка вуліцы, якая на дадзены момант шырынёй 7 метраў, стане на метр шырэйшай. Тут будзе праведзена і асфальтаванне. Такім чынам вуліца Чапаева зменіць свой выгляд ад чыгуначнага пераезду да мікрараёна Сенажаткі.

А ў мікрараёне Новая Зара добраўпарадкоў-ваецца тэрыторыя каля дамоў 1-4, дзе быў раней выкананы капітальны рамонт. Зараз ідзе ўкладка тратуарнай пліткі, будаўніцтва дадатковых парковачных месцаў на прыдамавых тэрыторыях. Праезжая частка вуліцы будзе пашырана да 7 метраў і заасфальтавана.

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *