Настаўніца пачатковых класаў Мар’інагорскай гімназіі запрасіла вучняў у Google-клас

Што такое Google-клас, сёння ведаюць нават першакласнікі, таму што падчас пандэміі ім, як і другім вучням, давялося перайсці на дамашняе навучанне.

Гэта стала магчымым дзякуючы намаганням настаўнікаў, якія пастараліся “дамовіцца” з навейшымі тэхналогіямі. Алена Мікалаеўна Лаўрык, настаўніца пачатковых класаў Мар’інагорскай гімназіі, адна з першых запрасіла сваіх вучняў у Google-клас, каб з-за пандэміі не губляць час. І дзеці з радасцю сустракаліся з любімай настаўніцай штодня. А яна старалася, каб не знікла ў іх жаданне вучыцца, спазнаваць нешта новае.
Менавіта гэтаму ўжо больш як 27 гадоў Алена Мікалаеўна вучыць сваіх маленькіх вучняў. Імкнецца даць ім трывалыя пачатковыя веды, навучыць самастойнасці, развіць цікавасць да прадметаў.

А яшчэ сваёй настаўніцкай задачай лічыць стварэнне дружнага вучнёўскага калектыву, дзе дзеці з павагай ставяцца адзін да аднаго.

За гэта Алену Мікалаеўну любяць вучні, цэняць іх бацькі, паважаюць педагогі. Яны, дарэчы, спачатку вельмі перажывалі за калегу падчас яе ўдзелу ў конкурсе “Настаўнік года Міншчыны-2020”, а потым радаваліся, даведаўшыся, што Алена Мікалаеўна стала фіналісткай гэтага прэстыжнага настаўніцкага “спаборніцтва”. Яны ўпэўнены, што гэта абсалютна заслужана…

Алена ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *