Новыя ноткі імкнуцца дадаць у афармленне населеных пунктаў нашага раёна да Дня Незалежнасці арганізацыі і прадпрыемствы

А таксама адначасова  паўдзельнічаць у конкурсе на лепшую кампазіцыю па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторый. Конкурс праходзіў з 6 па 24 чэрвеня.

У каго будзе найлепшае афар-мленне фасада будынка і  тэрыторыі, а ў каго атрымаецца самая прыгожая кветкавая кампазіцыя, вырашыць журы.  Вынікі аб’явяць 3 ліпеня падчас святкавання Дня Незалежнасці.

Тэрыторыя Мар’інагорскай школы мастацтваў

Кветнік каля Рудзенскага сельвыканкама

Але ўжо сёння многія могуць паказаць сваю творчасць, праяўленую ў добраўпарадкаванні тэрыторый. Напрыклад, зазірніце ў Мар’інагор-скую школу мастацтваў, дзе з’явілася, на маю думку, цудоўная кветкавая кампазіцыя «Беларусь» і малыя архітэктурныя формы, якія дазваляюць без цяжкасцяў даведацца, што тут жыве музыка.

Праявілі фантазію і работнікі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Світанак». Тут кожнае акно гаворыць аб тым, што хутка галоўнае свята нашай краіны. Як?  Усё проста. З  паперы  педагогі  і школьнікі выразалі тэматычныя выцінанкі з карцінкамі або беларускім арнаментам.

Бліжэй да свята на тэрыторыі цэнтра творчасці з’явяцца і малыя архітэктурныя формы, сцягі.

А яшчэ прама зараз  завяршаецца работа над афармленнем стылізаванага герба нашай краіны. Ён будзе аб’ёмным і абсалютна дакладна ўнікальным.

— Мы сваімі сіламі каля будынка Рудзенскага сельвыканкама аформілі клумбу ў выглядзе беларускага сцяга, — расказвае Ірына Матусевіч, майстар вытворчага ўчастка УП «Жылцепласэрвіс» КГ. — Рабілі з прыродных матэрыялаў. Акрамя таго, наводзім “глянец” у нашай паркавай зоне ў цэнтры пасёлка. Думаем, што жыхарам вынік спадабаецца. І дарослым, і дзецям, для якіх плануем устанавіць гульнявую пляцоўку.

Азеляненне тэрыторыі заканчваюць і медработнікі. Не сакрэт, што тэрыторыя каля Мар’інагорскай ЦРБ вельмі вялікая, таму і намаганняў спатрэбілася шмат, каб там з’явіліся кветнікі, а таксама малыя архітэктурныя формы.

Конкурс аб’яднаў у жаданні зрабіць раён больш прыгожым і іншых удзельнікаў. Імёны пераможцаў мы даведаемся ўжо вельмі хутка.

Алена  ШАНТЫКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *