Падарыць цяпло душы
У гэтыя дні працягваецца рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці”. У яе рамках напярэдадні Новага года намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарнышова, загадчык ДУ «Пухавіцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет» Алена Рымашэўская і дырэктар ДУА «Сярэдняя школа №1 пасёлак Дружны» Лілія Шчаглова наведалі сям’ю Наталлі Алхіменкавай, якая жыве ў пасёлку Дружны.
Наталля Міхайлаўна адна выхоўвае траіх сыноў. Саша вучыцца ў філіяле ДУА «Чэрвеньскі прафесійны будаўнічы ліцэй», Кірыл ужо школьнік, а маленькі Арцёмка толькі пайшоў у дзіцячы садок. Вядома ж няпроста адной гадаваць дзяцей. Але Наталля стараецца каб яе сыны не адчувалі не ў чым патрэбы.
З якой радасцю і ўдзячнасцю яна сустрэла прадстаўнікоў мясцовай улады, якія завіталі да яе сям’і не толькі з навагоднімі віншаваннямі, але і падарункамі. Такая ўвага улады дае ўпэўненасць, што нават трапіўшы ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, Наталля не застаецца сам на сам са сваімі праблемамі.
Анастасія ПЛЯТНЁВА.