Падведзены вынікі па ўпрыгожванні горада Мар’іна Горка да навагодніх і калядных святаў

Выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама Аляксандр Ласевіч (справа) уручае падзяку Яўгену Дарафеюку.

Напярэдадні Новага года былі падведзены вынікі работы, праведзенай прадпрыемствамі і арганізацыямі па ўпрыгожванні горада і вытворчых абектаў да навагодніх і калядных святаў.

У намінацыі «Святочнае афармленне аб’ектаў і гарадскога асяроддзя на тэрыторыі Мар’інай Горкі» былі адзначаны ААТ «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод» (дырэктару Аляксандру Кончанка была ўручана грамата старшыні райвыканкама), ААТ «Пухавічынафтапрадукт» і ААТ «Машхарчпрад» (кіраўнікам Юрыю Лагунчыку і Міхаілу Котаву ўручаны падзякі старшыні райвыканкама).

У намінацыі «Святочнае афармленне аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыі раёна» граматай старшыні райвыканкама адзначаны калектыў ЗАТ «Август-Бел» (дырэктар Яўген Плаціноў).  А падзяка старшыні райвыканкама ўручана калектыву ААТ «Завод горнага воску» (дырэктар  Валерый Ясніцкі).

Дырэктар ААТ «Завод горнага воску» Валерый Ясніцкі.

Упершыню была ўручана ўзнагарода ў намінацыі «За актыўны ўдзел і творчы падыход у падрыхтоўцы да навагодніх і калядных святаў».  Граматай за вялікую працу, праведзеную па ўпрыгожванні нашага горада, атрымаў калектыў унітарнага прадпрыемства «Жылцепласэрвіс» КГ (дырэктар Іосіф Кучко).

Дырэктар філіяла «Белэнергабудіндустрыя» Андрэй Пузік, дырэктар УП «Жылцепласэрвіс» КГ Іосіф Кучко, дырэктар ААТ«Пухавічынафтапрадукт» Юрый Лагунчык, дырэктар ААТ «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод» Аляксандр Кончанка, выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама Аляксандр Ласевіч, дырэктар ААТ «Машхарчпрад» Міхаіл Котаў, намеснік дырэктара ЗАТ «Август-Бел» па агульных пытаннях Васілій Малчанаў.

Падзякі старшыні райвыканкама былі таксама ўручаны дырэктару філіяла «Белэнергабудіндустрыя» Андрэю Пузіку за падараныя гораду малыя архітэктурныя формы (снегавікі) і стваральніку відэафільма пра пераднавагоднюю Мар’іну Горку Яўгену Дарафеюку.

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *