На дзіцячай пляцоўцы пагулялі… вандалы

Ці настане такі час, калі не будзе тых, чые рукі не знаходзяць спакою, пакуль не зробяць нешта дрэннае?.. Гэта першая думка, якая прыйшла ў галаву пасля таго, як мы прагледзелі рэдакцыйную пошту. А канкрэтней — здымкі, дасланыя нам жыхаром Новай Зары. Вы можаце бачыць, што ўразіла чалавека. Нейкі вандал выліў на дзіцячую горку фарбу. Чым кіраваўся гэты чалавек, невядома. Можна толькі з упэўненасцю сказаць, што душа яго — душа разбуральніка.

Гледзячы на тое, як змарнаваны старанні работнікаў камунальнага прадпрыемства, накіраваныя на стварэнне ўмоў для прагулак з дзецьмі, пачынаеш разумець, чаму ў камунальнікаў  іншы раз проста апускаюцца рукі. І чаму, калі з’яўляюцца нейкія планы, яны заўсёды найперш праходзяць “вандальную карэктыроўку”: пытанне ставіцца не “што зрабіць”, а “што зрабіць, каб выстаяла супраць вандалаў”. Вось так і жывём…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *