ПАВАЖАНЫЯ ПУХАВІЧЧАНЕ! ДЗЕЦІ, БАЦЬКІ, ПЕДАГОГІ! ШЧЫРА ВІНШУЕМ УСІХ З ДНЁМ ВЕДАЎ!
Гэта асаблівы дзень перш за ўсё для першакласнікаў, якія зробяць першыя крокі ў новую нязведаную краіну навук, дзе іх чакае знаёмства з настаўнікамі і новыя сябры. Няхай шлях да ведаў будзе лёгкім!
Дарагія дзеці, памятайце, што школьныя гады — самы бесклапотны, цікавы час і старт у дарослае жыццё. Ад таго, як вы будзеце вучыцца, шмат у чым залежыць ваша будучыня. Таму жадаем вам працавітасці, настойлівасці, дапытлівасці.
Дзень ведаў — гэта свята і для педагогаў. Вы дапамагаеце вучням стаць самастойнымі, разумнымі, адкрытымі свету маладымі людзьмі. Перамогі юных пухавіччан у конкурсах і алімпіядах, высокія балы на тэсціраванні — гэта ваш поспех. Здароўя, цярпення, удзячных і паслухмяных вучняў!
Няхай новы навучальны год стане паспяховым!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.