ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ ПУХАВІЦКАГА РАЁНА! Прыміце сардэчныя  віншаванні з галоўным  святам нашай краіны — Днём Незалежнасці!

Прыміце сардэчныя  віншаванні з галоўным  святам нашай краіны — Днём Незалежнасці!

3 ліпеня — гэта свята ўсіх,  для каго з’яўляюцца дарагімі  і зразумелымі нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных. Яно нагадвае нам пра каштоўнасць кожнай хвіліны мірнага жыцця, заваяванага коштам мільёнаў жыццяў.

3 ліпеня мы адзначаем 78-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты дзень мы з асаблівай цеплынёй успомнім сваіх землякоў, якія гераічна змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у падполлі і партызанскіх атрадах, самааддана працавалі ў тыле. І наш абавязак — памятаць, што сёння мы жывем, працуем, гадуем дзяцей і будуем сваю будучыню ў незалежнай суверэннай краіне.

Дарагія ветэраны, вы застаецеся для нас узорам сілы духу, мужнасці, гераізму, адданасці і бязмежнай любові да Радзімы. Працягваючы слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў, мы імкнемся стваральнай працай ўнесці сваю лепту ў развіццё і росквіт нашай краіны, роднай Пухавіччыны.

У гэты светлы і радасны дзень жадаем усім моцнага здароўя, сямейнага шчасця, узаемаразумення, згоды і дабрабыту! Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, цяплом, поспехамі і новымі дасягненнямі! А над нашай краінай няхай заўсёды будзе мірнае неба!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *