Павіншавалі ветэрана са святам

Анатоль Пятровіч Скіталец – ветэран Вялікай Айчыннай вайны,  падпалкоўнік у адстаўцы.  Для яго Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь вельмі важная дата. Напярэдадні яе Анатоля Пятровіча павіншаваў старшыня Пухавіцкага райвыканкама Віктар Каляда.

Таксама Анатоль Пятровіч прымаў віншаванні ад намесніка начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алены Ажойчык і намесніка дырэктара тэрытарыяльнага цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Тамары Манюхінай.  Госці падзякавалі ветэрану і  пажадалі здароўя, дабрабыту, а таксама ўручылі падарункі.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *