Працаўнікі лясной гаспадаркі адзначаць сваё прафесійнае свята

Лес — самы значны прыродны рэсурс Беларусі. Прымнажаць і эфектыўна выкарыстоўваць яго — галоўная задача працаўнікоў лясной гаспадаркі. Паспяхова спраўляецца з гэтай справай калектыў Пухавіцкага лясгаса, які ў дастатку мае і такі важны вытворчы рэсурс, як прафесіяналы высокага ўзроўню.

Ляснік Рудзенскага лясніцтва Рыгор Мазоўка займаецца пасадкай і аховай леса. За 36 гадоў работы ў лясніцтве з яго ўдзелам пасаджаны і вырашчаны сотні  гектараў  лясных  насаджэнняў.  За шматгадовую сумленную працу і вялікі ўклад у справу вырошчвання і аховы леса  Рыгор Уладзіміравіч атрымаў званне “Ганаровы лесавод Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь”.

Брыгадзір, станочнік 5-га разраду Пётр Ладуцька працуе ў цэху дрэваапрацоўкі Пухавіцкага лясгаса,  дзе  выпускаюцца  піламатэрыялы, якія  карыстаюцца вялікім  попытам  на  замежным і ўнутраным рынках.

Андрэй МАЗАНІК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *