Прадстаўнікі прафсаюза наведалі малочна-таварныя фермы ПСУ «Рудзенскае», каб падзякаваць жывёлаводам за працу і адзначыць лепшых

Штогод у зімовыя месяцы праводзіцца рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод», ініцыяваная Беларускім прафсаюзам работнікаў АПК і Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання.

Аляксандр Мотуз, Аляксандр Юрчык і Лілія Брандт віншуюць жывёлавода МТФ «Русаковічы» Надзею Ліханаву.

На мінулым тыдні прадстаўнікі галіновага прафсаюза наведалі малочна-таварныя фермы ПСУ «Рудзенскае», каб падзякаваць жывёлаводам за працу і адзначыць лепшых.

Віншаванні і падарункі атрымалі аператары машыннага даення і жывёлаводы МТФ «Крыніца» і «Русаковічы». Як адзначыла старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Лілія Брандт, у жывёлагадоўлі не бывае перапынку: штодзень напружаная праца. Таму хочацца шчыра падзякаваць за працу людзям, якія выбралі для сябе няпростую прафесію і паказваюць дастойныя вынікі.

Асаблівыя словы падзякі адрасаваны аператарам МТФ «Крыніца» Ірыне Ніканоравай, Алене Блашко, жывёлаводу МТФ «Русаковічы» Надзеі Ліханавай, аператару машыннага даення Аксане Кухарэнка і іншым.

— Мы не толькі ўшаноўваем перадавікоў, але і ацэньваем, у якіх умовах працуюць жывёлаводы, ці забяспечаны спецыяльным адзеннем, абуткам, іншымі сродкамі індывідуальнай абароны. Акрамя таго, адказваем на хвалюючыя вяскоўцаў пытанні, — адзначае галоўны тэхнічны інспектар працы Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага ком-плексу Аляксандр Мотуз.

Пабываўшы на малочнатаварных фермах сельгаспрадпрыемства, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ПСУ «Ру-дзенскае» Таіса Лапко таксама падзякавала за добрую працу тым, хто дабіўся высокіх вынікаў, уручыла ім падарункі.

— Акцыя «Наш жывёлавод» — добрая нагода сустрэцца з прадстаўнікамі галіны на працоўных месцах, павіншаваць з працоўнымі дасягненнямі, — сказаў загадчык аддзела сацыяльна-эканамічнай работы Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Юрчык. — Мы наведваем тыя фермы і МТК, дзе працуюць прафесіяналы, якія дабіваюцца добрых вынікаў у сваёй рабоце.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *