Прадстаўнікі Пухавіцкага раёна сталі дыпламантамі фестывалю “Запалі сваю зорку”

Другі абласны  фестываль творчасці дзяцей-інвалідаў “Запалі сваю зорку” прайшоў у Дзяржынску. На Міншчыне ён распачаў дабрачынную  акцыю “Нашы дзеці”, якая стартавала 9 снежня. 

У межах фестывалю была арганізавана маштабная выстава выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прайшоў канцэрт, які складаўся з нумароў песеннага, харэаграфічнага, тэатральнага жанраў.

Усе ўдзельнікі фестывалю, якія выйшлі ў фінал, былі ўзнагароджаны дыпломамі, сувенірамі, салодкімі падарункамі.  У іх ліку і прадстаўнікі нашага раёна.  У намінацыі “Прыкладная мастацкая творчасць” дыпломы атрымалі Сяргей Чуць і Святлана Лагвіновіч, якія прадстаўлялі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Вярнуліся з узнагародамі і навучэнцы Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната Кацярына Савіцкая і Кацярына  Станевіч, Анастасія Жук, Максім Кошкін  — два дыпломы ў намінацыі  “Прыкладная мастацкая творчасць”, Віталь Брагінец  — дыплом у намінацыі  “Літаратурная творчасць”.

 Наталля ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *