Прафсаюзныя лідары ўзнагародзілі перадавікоў сельгасвытворчасці

У СВФДрычынзавяршылі жніво. Збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбралі на 1770  гектарах. Валавы збор збожжа склаў 8 тысяч тон,  што значна больш, чым летась.

Людміла Гулякевіч віншуе Таццяну Чарток

Убіралі збожжа сем экіпажаў. Жніво назвала лідараў гаспадаркі:  Сяргей  Дацкевіч,  Максім  Сямёнаў, Андрэй  Мянькоў,  Уладзімір Мазуронак, Станіслаў Новік, Аляксандр Туміловіч, Яўген Пляско. Два вадзіцелі,  Дзмітрый  Мялешка і  Валянцін  Сямёнаў, перавезлі  звыш дзвюх тысяч тон зерня ад камбайна.

Старшыня  Мінскай  абласной   арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Філімонаў, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Марына Дрозд павіншавалі камбайнераў з працоўнымі дасягненнямі, уручылі падзякі старшыні райвыканкама і грашовыя прэміі.

У КСУП “Зазерка” таксама паставілі кропку  ў  жніве. І ў гэтай гаспадарцы атрымалі сёлета добры ўраджай — 42 цэнтнеры збожжа з гектара.

Прафсаюзныя лідары павіншавалі ў полі камбайнераў Сяргея  Зароўнага, Дзмітрыя Клунко, вадзіцеля  Міхаіла Навіцкага, які ўжо перавёз 2709 тон зерня ад камбайна. А таксама загадчыцу склада Таццяну Чарток і  трактарыста-машыніста  Мікіту   Федаровіча.

Анастасія  ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *