Прапануем пухавіччанам прыняць удзел у фотападарожжы “Я пазнаю свет”
Паважаныя чытачы! Мы прапануем вам прыняць удзел у фотападарожжы “Я пазнаю свет”. Дасылайце ў рэдакцыю фотаздымкі на фоне знакамітых помнікаў гісторыі, культуры, прыроды. Такім чынам вы можаце не толькі расказаць аб сваім захапленні, але і дапамагчы іншым нашым чытачам адправіцца ў віртуальнае, а, магчыма, і сапраўднае падарожжа і пабачыць дзівосы нашай планеты.
Фота адпраўляць на электронны адрас: puhnaviny@mail.ru