Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць Праабражэнне Гасподняе

Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць адно з дванаццаці найболей значных царкоўных свят — Праабражэнне Гасподняе. Яно нагадвае вернікам пра неабходнасць духоўнага ачышчэння.

З гэтым святам звязаны старажытны звычай — благаслаўляць плады новага ўраджаю. У Беларусі гэта, як правіла, яблыкі. Таму ў народзе свята называюць  Яблычны Спас.  У храмах сёння праходзяць набажэнствы. Вернікі прыносяць садавіну. Пасля асвячэння ёй частуюць  людзей.

Сёстры Ганна і Сафія Дырман з аграгарадка Пухавічы з дзяцінства ведаюць традыцыі гэтага свята.       Дзяўчынкі выраслі ў сям’і святара,настаяцеля храма ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы  айца Сергія  Дырмана.

Нагадаем, што ў жніўні праваслаўныя вернікі святкуюць адразу тры   Спасы: Мядовы, Яблычны і Арэхавы. Апошні прыходзіцца на 29 жніўня —  дзень перанясення Нерукатворнага Вобраза Іісуса Хрыста.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *