Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці  Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя  жыхары  Міншчыны!

Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-й  гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У жыцці кожнага народа ёсць даты, якія становяцца кропкай адліку новага этапу гісторыі. Для Беларусі гэта дзень вызвалення ад нямецкага агрэсара, дзень, які ўжо даўно з’яўляецца  сімвалам адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, сімвалам Незалежнасці.

У гады Вялікай Айчыннай вайны нашы бацькі, дзяды і прадзеды выратавалі родную зямлю ад зняволення, адстаяўшы права на шчаслівае і свабоднае жыццё.  Сённяшняе  пакаленне  беларусаў паказвае, што з’яўляецца дастойным прадаўжальнікам слаўных  традыцый мінулага. За амаль 30 гадоў суверэнітэту і незалежнасці наша краіна дабілася добрых вынікаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, сацыяльнай і навуковай сферах, знешняй  палітыцы.

Прыемна адзначыць, што важкі ўклад у развіццё і працвітанне нашай краіны ўносіць і Мінская вобласць. Яна славіцца сваімі магутнымі прадпрыемствамі, сучаснымі ком-плексамі, развітымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, шматграннай сацыяльнай інфраструктурай і, вядома ж, найпрыгажэйшымі куткамі прыроды. Але  самае галоўнае багацце — нашы людзі.

Дарагія сябры! Выказваю кожнаму з вас шчырую ўдзячнасць за любоў да Радзімы, павагу да мінулага, імкненне працаваць дзеля светлага дня сённяшняга. Пакуль мы  ўсведамляем сілу адзінства народа, яго патрыятызму, веры ў будучае і разумеем, што суверэнітэт — гэта наша галоўнае дасягненне, над Беларуссю будзе мірнае неба, а ў нашых дамах — шчасце і дабрабыт.

Моцнага вам здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!

Аляксандр ТУРЧЫН,

старшыня   Мінскага абласнога  выканаўчага  камітэта.

 

Паважаныя  жыхары раёна,  дарагія  ветэраны  Вялікай  Айчыннай  вайны  і  ветэраны працы!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці  Рэспублікі Беларусь!

Мы памятаем, што ў барацьбе за права жыць пад  мірным  небам і самастойна вызначаць лёс сваёй краіны былі страчаны мільёны чалавечых жыццяў, разбураны гарады і вёскі.

Нашы дзяды і прадзеды аднаўлялі эканоміку, будавалі жыллё, заводы, школы і бальніцы, каб хутчэй вярнуцца да мірнага  жыцця.

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь мы дзякуем ім за подзвіг і працу, абяцаем помніць кожнага і быць вартымі гэтай памяці і традыцыям франтавікоў.

Жадаем усім моцнага здароўя, радасці, дабрабыту, мірнага неба над краінай.

Раённы  выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 

Дорогие  ветераны, уважаемые жители Пуховичского района!

Сердечно поздравляю вас с  Днем  Независимости  Республики Беларусь — нашим главным государственным праздником!

Этот день неразрывно связан с освобождением нашей Родины от немецко-фашистских захватчиков. В этот день мы свято чтим память земляков, не вернувшихся с полей сражений. Мы помним также подвиг людей, ковавших Победу на фронтах и в тылу, людей, которые восстанавливали нашу страну из руин, а потом строили наше будущее и настоящее. Никто не забыт и ничто не забыто!

Это наш общий праздник, потому что во всех достижениях нашей страны есть вклад каждого гражданина.

Примите мои искренние пожелания добра, мира, процветания и здоровья! Пусть с праздничным настроением в каждый ваш дом придет благополучие и стабильность!

Олег  Белоконев,

депутат  Палаты  представителей Национального  собрания  Республики  Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *