Пухаўчане будуць сустракаць удзельнікаў праекту Рэспубліканскі маладзёжны поезд #БеларусьМоладзьАдзінства»

На гэтым тыдні ў горадзе Гродна, які ў гэтым годзе  аб’яўлены маладзёжнай сталіцай Беларусі, стартаваў праект «Рэспубліканскі маладзёжны поезд #БеларусьМоладзьАдзінства».

На працягу 8 дзён 100 яго ўдзельнікаў  на чыгуначным поездзе праедуць амаль 2 тысячы кіламетраў па тэрыторыі Беларусі. Яны  наведаюць абласныя і раённыя цэнтры, азнаёмяцца са знакавымі і значнымі для нашага народа аб’ектамі, створанымі ў эпоху незалежнай Беларусі, аддадуць даніну памяці загінуўшым і жывым героям Вялікай Айчыннай вайны, прымуць удзел у ад-крытых дыялогах, сустрэчах з кіраўнікамі арганізацый дзяржаўнага кіравання, дэпутатамі, лідарамі грамадскіх арганізацый, абмяркуюць з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання рознага ўзроўню і моладдзю рэгіёнаў актуальныя пытанні рэалізацыі дзяржаўнай мала-дзёжнай палітыкі.

У спісе гарадоў, дзе зробіць прыпынак рэспубліканскі  маладзёжны поезд, і Мар’іна Горка: пухаўчане будуць сустракаць удзельнікаў праекту 21 ліпеня.

Па дадзеных інтэрнэт-рэсурсаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *