Пухавіччане актыўна займаюцца фізічнай культурай і спортам

У нашым раёне  існуе дзве спартыўныя арганізацыі: фізкультурна-аздараўленчы цэнтр «Вікторыя» і спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву, якой належыць фізкультурна-аздараўленчы комплекс «АкваМарын» з басейнам у Мар’інай Горцы. Аддзел спорту ёсць і на адным з буйнейшых прадпрыемстваў раёна — ЗАТ «Аўгуст-Бел».

У раёне існуюць 5 футбольных палёў. Спартыўныя пляцоўкі створаны ў кожнай установе агульнай сярэдняй і базавай адукацыі. Яны даступныя ўсім аматарам здаровага ладу жыцця.

Усяго ў раёне прыкладна 26 працэнтаў ад агульнай колькасці жыхароў, а гэта каля 16 тысяч чалавек, актыўна займаецца фізічнай культурай і спортам.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *