Пухавіччане перамаглі ў намінацыі “Сельская спартыўная эстафета”

Сямя Лебедзевых з аграгарадка Голацк прадстаўляла наш   раён  на  абласным  этапе  рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праектаУладар сяла-2019”, які прайшоў у Любані. Пухавіччане перамаглі ў намінацыіСельская спартыўная эстафета”.

Аляксандр і Паліна разам чатыры гады. Галоўны скарб іх жыцця — двухгадовая Эмілія і Ясміна, якой нядаўна споўніўся год.  Дзяўчынкі аказаліся самымі маленькімі ўдзельнікамі конкурсу і натхнялі бацькоў на перамогу.

— Для нас гэта быў дэбют, таму мы вельмі хваляваліся, — расказала Паліна. — Арганізатары падрыхтавалі цікавыя намінацыі. Мы з лёгкасцю збілі лаўку з пяці дошак, бо Саша займаецца будаўніцтвам. Запомніўся таксама інтэлектуальны конкурс. У  спартыўнай  эстафеце  мы  перамаглі дзякуючы арганізаванасці і  спрытнасці мужа. Калі будзе магчымасць,  з  радасцю прымем удзел  у  такім  праекце яшчэ.

Пераможцам  конкурсу  стала  сям’я  Мячкоўскіх  з Маладзечанскага  раёна.   Яна  прадставіць  Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе.

Кацярына   ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *