Занялі другое месца ў абласным конкурсе «Бабуліны прысмакі-2018»

Сярод ветэранаў вобласці прайшоў конкурс «Бабуліны прысмакі-2018». Удзельнікамі кулінарнага паядынку сталі пераможцы і прызёры аналагічных раённых конкурсаў. Яны паказалі сваё майстэрства ў вырабе разнастайнага печыва. Былі стравы, прыгатаваныя па старадаўніх сямейных рэцэптах. Пухавіцкая раённая арганізацыя ветэранаў прадставіла на конкурс торт у выглядзе раскрытай кнігі з картай раёна і арыгінальна прыгатаванага шчупака. У выніку пухавіччане занялі другое месца.

Наталля   ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *