Пухавіччанкі сталі  лаўрэатамі конкурсу народнай  песні «Фальклорны  mix-2020»

Соф’я Сіняўская і Дар’я Назаранка.

У Мінску прайшоў  V  юбілейны адкрыты конкурс народнай  песні «Фальклорны  mix-2020». У ліку яго пераможцаў  і таленавітыя  ўдзельніцы  дзіцячага фальклорнага калектыву «Зараначка» Блонскага сельскага Дома культуры Соф’я Сіняўская і Дар’я Назаранка.

У гэтым годзе конкурс праходзіў у завочным фармаце. Для ацэнкі конкурсных выступленняў было створана прафесійнае журы,  якое  ўзначаліла Ірына Грамовіч — дэкан факультэта музычнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры  і  мастацтваў,  мастацкі   кіраўнік ансамбля  салістаў   «Беларуская  песня».

Па выніках конкурсу Соф’я  Сіняўская  і  Дар’я  Назаранка  сталі  лаўрэатамі  I  ступені.

У дзяўчынак добрая школа. Дзіцячы фальклорны ансамбль «Зараначка», якім кіруе Алена Петрусенка,  прымае ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах на тэрыторыі раёна, у  рэспубліканскіх праектах. Адзін з іх  — вядомы тэлепраект «Наперад у мінулае», дзе юныя артысты выступалі   разам  са  сваімі  старэйшымі  таварышамі  — народным  фальклорным ансамблем  «Зарачанка» Блонскага СДК.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *