Райкам прафсаюза работнікаў АПК адзначыў лепшых механізатараў

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ніна Каляда, механізатар ААТ “Голацк” Міхаіл Пратасавіцкі і дырэктар Дзмітрый Ленкавец.

Райкам прафсаюза работнікаў АПК штогод  адзначае перадавікоў на розных відах работ. Першымі ў гэтым сезоне заслужаныя ўзнагароды атрымалі лепшыя механізатары на ўнясенні арганічных угнаенняў і сяўбе.

Унясеннем арганікі ў ААТ “Голацк” займаліся Канстанцін Вайцяховіч і Міхаіл Пратасавіцкі.  На рахунку кожнага з гэтых вопытных механізатараў больш за 8 тысяч тон унесенай арганікі. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ніна Каляда ўручыла ім падарункі і пажадала чарговых працоўных перамог.

Юрый Валавік з ААТ “Племянны завод “Індустрыя” вылучыўся на сяўбе ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Ён засеяў больш за 550 гектараў.

Традыцыйна ў лік перадавікоў увайшлі работнікі СУП “Дукора-Агра”. Падрыхтоўкай глебы займаўся Юрый Шлык. Вопыт і майстэрства дапамаглі Юрыю Іванавічу чарговы раз стаць лепшым. Яго вынік — 1270 гектараў.

Механізатар ААТ “Племянны завод “Індустрыя” Юрый Валавік.

Дзмітрый Шаўцоў з гэтай жа гаспадаркі з вынікам 2615 гектараў стаў лепшым на ўнясенні мінеральных удабрэнняў.

Фёдар Хадыка  з ААТ “Агра-Абярэг” пагрузіў больш за 10,5 тысячы тон арганічных угнаенняў.  Гэта таксама лепшы вынік у раёне.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *