У Дружным рэалізуецца педагагічны праект “Мая малая радзіма”

 

У дашкольным узросце дзеці пачынаюць разумець, што зямля вялікая і неабсяжная. Самы час данесці да дапытлівай душы разуменне таго, што ёсць на гэтай вялікай планеце маленькі куточак, асабліва родны і мілы ўсім тым, хто тут нарадзіўся.

Менавіта з гэтых слоў — “маленькае месца на вялікай зямлі” — пачалі знаёмства з малой радзімай выхаванцы сярэдняй групы дзіцячага сада “Зубраня” пасёлка Дружны. Тут у верасні 2018 года стартаваў педагагічны праект “Мая малая радзіма: падарожжа па вуліцах пасёлка Дружны”. Мэтай праекта з’яўляецца выхаванне ў дзяцей пачуцця любові да роднага пасёлка, фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцей, выхаванне цікавасці да роднай мовы і жадання размаўляць на ёй. На працягу двух навучальных гадоў дзеці разам з бацькамі і выхавальнікам будуць здзяйсняць рэальныя і віртуальныя падарожжы па вуліцах роднага пасёлка, пазнаваць іх гісторыю, знаёміцца з цікавымі аб’ектамі і людзьмі.

Наталля  АСАДЧАЯ,

выхавальнік ДУА “Яслі-сад “Зубраня” пасёлка Дружны”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *