Рудзенскія «Фіялкі» сталі лаўрэатамі I ступені

У Мінску 1 лютага праходзіў II Міжнародны тэлевізійны праект «Кубак дружбы». У ім прымалі ўдзел калектывы з Беларусі, Расіі, Кітая і іншых краін. У ліку канкурсантаў быў і ансамбль цымбалістаў «Фіялкі» з Рудзенскай дзіцячай школы мастацтваў.  Выпрабаванне было вельмі сур’ёзным. Падчас выступлення ўдзельніцы калектыву прадэманстравалі ўсё сваё майстэрства і сталі лаўрэатамі I ступені. Падняцца на такую высокую прыступку  ім дапамагла кіраўнік калектыву Лілія Фурс. Зараз дзяўчынкі рыхтуюцца да паездкі ў Санкт-Пецярбург на чарговы конкурс.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *