Сем з дзевяці залатых медалёў заваявалі шашысты на абласных спаборніцтвах
З дзевяці магчымых залатых медалёў юныя шашысты нашага раёна на першынстве Мінскай вобласці змаглі заваяваць сем. Так удала завяршыліся для пухавіччан спабор-ніцтвы па шашках-64, якія прайшлі на базе Мар’інагорскай гімназіі.
— Абласное першынство мы прымалі ў сувязі з тым, што ў нашым раёне дзейнічае адна з самых моцных шашачна-шахматных школ вобласці і ёсць добрая матэрыяльная база, каб прыняць вялікую колькасць удзельнікаў (у апошнім першынстве спаборнічалі больш за 50 шашыстаў). Немалаважна і тое, што мы можам забяспечыць высокапрафесійнае судзейства, — расказвае трэнер Іван Блізнюк. — Наша каманда паказала добры вынік. Трэнеры Марына Навіцкая, Максім Падзвінскі і я засталіся задаволены выступленнем нашых выхаванцаў.
Першыя месцы занялі ў сваіх узроставых катэгорыях Захар Шыбакоў, Юлія Размысловіч, Саргон і Зараб Тамразавы, Антаніна Кучынская, Паліна Сталярова, Яраслаў Назаранка.
Станіслаў Лойка, Дар’я Мураўёва, Арына Асташэў-ская, Дар’я Сыцік сталі прызёрамі першынства.
Алена ІВАНОВА.