Школьнікі навялі парадак каля помнікаў героям і ахвярам Вялікай Айчыннай вайны

Адрасы  клопату. Для школьнікаў раёна імі сталі ваенныя помнікі.

У  школьнікаў і пад час летніх канікул нямала важных спраў. Напрыклад, падтрыманне парадку каля помнікаў героям і ахвярам Вялікай Айчыннай вайны.

Вучні сярэдняй школы № 4 горада Мар’іна Горка навялі парадак каля помніка Любы Гайдучонак

Так, вучні 7«Б» класа сярэдняй школы №3 горада Мар’іна Горка разам са сваім класным кіраўніком Таццянай Каханоўскай у рамках  летняй практыкі наводзілі парадак на тэрыторыі мемарыяла ў гонар 8-й гвар-дзейскай танкавай дывізіі, які знаходзіцца на вуліцы Новая Заря. Фронт работ там сур’ёзны. І вучні школы, у якой нямала ўвагі ўдзяляюць патрыятычнаму выхаванню, сур’ёзна адносяцца да даручанай справы.

Зона адказнасці сярэдняй школы №4 горада Мар’іна Горка — помнік камсамолцы-падпольшчыцы Любе Гайдучонак у гарадскім парку. І школьнікі не забываюць наведацца туды, каб падтрымаць тэрыторыю вакол помніка ў належным стане.

Наталля  БАБУК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *