Шмат цёплых слоў, шчырых пажаданняў атрымліваюць ветэраны вайны ў гэтыя майскія дні

Шмат цёплых слоў, шчырых пажаданняў атрымліваюць ветэраны вайны ў гэтыя майскія дні. Іх з падарункамі і віншаванымі паштоўкамі наведваюць работнікі райвыканкама, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Усяго ў нашым раёне пражывае 30 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. З іх 12 — у Мар’інай Горцы. Сярод іх Міхаіл Матвіец, Мікалай Анціпаў, Анатоль Скіталец, Пелагея Кажэўнікава, Іван Мірошнікаў, Марыя Рабчанка, Раіса Сучкова, Ніна Елізарава. Усе яны атрымалі віншаванні ад прадстаўнікоў раённай улады. Кожнага ветэрана, які пражывае ў сельскім населеным пункце, павіншуюць прадстаўнікі сельвыканкамаў.
Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *