Спецыялісты Белаграпрамбанка правялі ў школах заняткі па фінансавай адукаванасці

У раскладзе пяцікласнікаў Пухавіцкай сярэдняй школы на гэтым тыдні з’явіліся заняткі па фінансавай адукаванасці. Яны прайшлі ў рамках рэспубліканскай акцыі Белаграпрамбанка “Твае першыя фінансы”.

Настаўнікам для школьнікаў стала спецыяліст па аказанні рознічных паслуг рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” Ірына Шуба. Ірына Віктараўна расказала вучням пра дзейнасць банка, правяла экскурс у фінансавае жыццё. Як паказала віктарына, пяцікласнікі добра арыентуюцца ў банкаўскай сферы. Што такое крэдыты, уклады і банкаўскія працэнты — дзеці знайшлі правільныя адказы на гэтыя пытанні. Пасля яны з цікавасцю паглядзелі тэматычны фільм.

На памяць аб сустрэчы школьнікі атрымалі маляўнічыя зборнікі тэматычных апавяданняў “Твае першыя фінансы”, дзе ў цікавай і даступнай форме расказваецца пра гісторыю з’яўлення грошай, аб карысці і неабходнасці банкаў і многае іншае з свету фінансаў.
Спецыялісты Белаграпрамбанка наведалі таксама ўсе гарадскія школы, а брашуры “Твае першыя фінансы” атрымалі пяцікласнікі ўсіх школ нашага раёна.
Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *