Стала прызёрам міні-фотаконкурсу «Імгненні радасці»

Пры  Свята-Елісавецінскім манастыры праходзіў міні-фотаконкурс «Імгненні радасці», прымеркаваны да міжнароднага велікоднага фестывалю «Радасць», які праходзіў з 22 сакавіка па 1 красавіка ў Мінску ў Палацы мастацтваў. Да конкурсу далучылася загадчыца Рудзенскай горпасялковай бібліятэкі Ганна Каравай.  Фотаздымкі Ганны ў намінацыі «Прырода»  занялі трэцяе месца.  Адпаведны дыплом і памятны падарунак былі ўручаны пухаўчанцы на цырымоніі адкрыцця фестывалю.

Для Ганны гэта першы такі конкурс. Яна любіць вандраваць, у кожнае падарожжа абавязкова бярэ з сабою фотаапарат.  У калекцыі Ганны шмат фотаздымкаў прыгожых мясцін, зробленых у розных куточках Беларусі.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *