Старшыня прафсаюзнага камітэта Мар’інагорскай ЦРБ Святлана Дзяшковіч: Папраўкі — магчымасць для далейшай заканатворчасці
— У першыя дні, калі пачалося абмеркаванне дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, мы ўстанавілі ў адміністрацыйным будынку скрыню для збору прапаноў, — кажа старшыня прафсаюзнага камітэта Мар’інагорскай ЦРБ Святлана Дзяшковіч. — Медыкі — людзі адукаваныя і неабыякавыя, таму напэўна ў кагосьці такія прапановы ёсць.
Для большай інфармаванасці работнікаў мы таксама арганізавалі дыялогавую пляцоўку, дзе акцэнтавалі ўвагу на тым, якія змяненні ўнесены ў праект Канстытуцыі.
Безумоўна, станоўча быў успрыняты калектывам медыцынскіх работнікаў замацаваны Канстытуцыяй абавязак клапаціцца пра сваё здароўе.
Усе разумеюць, што гэтае ўдакладненне не значыць, што дзяржава здымае з сябе абавязак ахоўваць здароўе насельніцтва: у Беларусі гарантуецца гэтае права, уключаючы бясплатнае лячэнне за кошт дзяржаўных сродкаў у парадку, устаноўленым законам. Дзяржавай ствараюцца ўмовы, пры якіх медыцынскае абслугоўванне даступна ўсім грамадзянам. Акрамя таго, ахова здароўя забяспечваецца магчымасцю займацца спортам, мерамі па аздараўленні навакольнага асяроддзя.
Папраўка ў Асноўным Законе дзяржавы — гэта магчымасць для далейшай заканатворчасці і выпрацоўкі інструментаў для матывацыі людзей да адказных адносін да свайго здароўя.
Алена ІВАНОВА.