Супрацоўнікі РАУС далучыліся да акцыі  “Тыдзень леса – 2021”

 

Супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў  у мінулую суботу працавалі ў Амяльнянскім лясніцтве. Яны далучыліся да акцыі  “Тыдзень леса – 2021”, прысвечанай Году народнага адзінства.  Памер дзялянкі, якая была выдзелена пад пасадку леса, склаў амаль тры з паловай гектары.   З цягам часу  там падымуцца  сосны і бярозы.  Аб тым, што   новы лес у квартале 30 Амяльнянскага лясніцтва вырасце ў тым ліку дзякуючы супрацоўнікам РАУС,  напомніць спецыяльная шыльда, якая была ўсталявана  на месцы правядзення суботніка.

Наталля  ВАСІЛЬЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *