Сустрэча члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерыя Гайдукевіча і старшыні раённага Савету дэпутатаў Марыі Клімовіч з насельніцтвам адбылася сёння у Навасёлкаўскім сельвыканкаме

Жыхары сельсавета мелі магчымасць звярнуцца да прадстаўнікоў улады са сваімі пытаннямі і набалелымі праблемамі. Для іх гэта выдатная магчымасць атрымаць дапамогу і параду у складанай жыццёвай сітуацыі, калі неабходна кампетэнтнае меркаванне.

Напрыклад, жыхарка аграгарадка Навасёлкі Лідзія Дзямід прыйшла з пытаннем як на заканадаўчым узроўні вырашыць яе праблему. Такія сустрэчы з насельніцтвам для прадстаўнікоў улады магчымасць быць бліжэй да людзей і пачуць іх. А для вяскоўцаў — на месцы атрымаць кваліфікаваную дапамогу.

Анастасія ПЛЯТНЁВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *