«Сёлета для аграрыяў жніво праходзіць нялёгка»
Аляксандр МАЕЎСКІ, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні:
— Сёлета для аграрыяў жніво праходзіць нялёгка. Пастаянна даводзіцца ўлічваць умовы надвор’я, якія стрымліваюць тэмпы. Пры добрым надвор’і ў дзень мы абмалочваем каля 5 працэнтаў плошчаў. Напярэдадні жніва сельгасарганізацыі раёна атрымалі восем новых камбайнаў, якія адразу ж уключыліся ў працу. Але ўсё роўна нагрузка на кожны камбайн вялікая — 350 гектараў.
На раніцу пятніцы збожжа з поля ўбрана на плошчы больш за 18 тысяч гектараў, што складае 64 працэнты ад плана. І гэта добры паказчык. Ужо выканалі дзяржзаказ па рапсе. Самыя першыя ў вобласці здалі алейнае насенне дзяржаве. Закрылі дзяржзаказ па жыце, трыцікале і пшаніцы.
Анастасія ПЛЯТНЕВА.